Жыхары Малінаўкі ў 1925г.
Малінаўка і Навазы на мапе |
Малінаўка, вёска побач з Навазамі ў якой у 1925 годзе жыло 245 жыхароў, 38 сямей. Па матэрыялах сельскагаспадарчага перапісу вяскоўцы валодалі: 33 коні, 12 жарабят, 50 кароў, 26 цялушак і бычкоў, 28 свіней, 50 авечак.
Жыхары Малінаўкі былі звязаны з Навазамі, шмат якія сем'і парадзіліся з вяскоўцамі. Вядома ж мы запрашаем далучацца да справы аднаўлення і захавання гісторыі жыхароў і нашчадкаў жыхароў Малінаўкі. Сем'і Малінаўкі 1925 г.:
- Валадковіч
- Вінарскі
- Драбушэўскі
- Ісаковіч
- Корзун
- Кучынскі
- Манкевіч
- Новакоўскі
- Свірскі
- Трацэўскі
- Трызна
- Шаціла
- Шчыгельскі
- Яшчэмскі
Перапіс знаходзіцца ў НАРБ Ф.30 воп.2 Сп.1440 "Списки крестьянских хозяйств Паричского района 1925 г.", старонкі прыкладна 74-77. Падзяка clerkenwell за сканы справы.