Аналіз ДНК для пошуку сваякоў
З сучаснымі тэхналогіямі можна зрабіць тэст ДНК і адшукаць сваякоў а праз іх - інфармацыю пра паходжанне і продкаў. Існуе некалькі тэстаў, але мы раім ужываць FamilyTreeDNA самы танны з варыянтаў каштуе каля 50$. Каго цікавяць дэталі, можаце пачытаць артыкул: "Поиск родственников через тест ДНК. Часть 1 – Как ДНК может помочь узнать предков?"
Спіс тэстаў:
- FamilyTreeDNA - верагодна самы папулярны ў сур'ёзных даследчыкаў
- Ancestry.com – папулярны на захадзе (напр. у ЗША), але вельмі абмежаваны ў Эўропе
- MyHeritage.com
- Geni.com
Што можна даведацца праз тэст?
- Адкуль вашы верагодныя продкі (падаецца прыкладны рэгіён, напр. Беларусь, поўдзень Германіі, поўнач Францыі)
- Ці ёсць супадзенні з тэстамі ў базе дададзеных. Напрыклад, тэст можа дапамагчы знайсці стрыечнага брата які таксама рабіў тэст у гэтай сістэме
- Можна прыняць удзел у вялікіх даследчыцкіх праектах, напр. пра беларускую шляхту або пра беларускіх габрэяў
- Можна асобна прасочыць продкаў па мужчынскай і па жаночай лініях