Шлях Манкевічаў у Навозы

Адзін з самых шматлікіх родаў у гісторыі вёскі былі Манкевічы. Але як і калі яны з'явіліся ў Навозах? Манкевічы не жылі ў вёсцы ад заснавання ў 1840-х гг, а прыбылі каля 1878 г. Падарожжа было прыкладна вось такім: 


Найстарэйшы прадстаўнік Манкечічаў у Навозах быў Аляксандр (Павал) Адамавіч Манкевіч. Ён нарадзіўся ў Шацілках у 1842 годзе. У 1862 годзе калі жыў у Стужках (і Навасёлках) узяў шлюб з Кацярынай Юзэфаўнай Навіцкай. Там жа ў іх нарадзіліся два першыя сыны: Васіль і Мікалай якіх ахрысцілі ў царкве ў Чыркавічах. 

З 1866 года Манкевічы дзяцей хрысцілі ўжо ў Сцяпской царкве, калі Аляксандр і Кацярына пераехалі ў Селішча. Там нарадзіліся Анна, Марына, Леон, і Пётр. 

З 1873 па 1878 год яны жылі ў засценку Ліпкі ля Навозаў, а потым стала пераехалі ў вёску. У Навозах арандавалі 2 3/4 волакі (прыкладна 59га) у памешчыка Чэрнікава, там жа нарадзіліся іх астатнія дзеці: Міхал, Надзея, Аляксандра, Стэфан, і верагодна што Восіп. 

Ад таго часу нашчадкі Аляксандра Манкевіча жылі ў вёсцы. Нашчадкаў па мужчынскай лініі (па мячу) у Навозах ужо не засталося, але яны зараз жывуць у Парычах, Бабруйску, Менску, Расеі, і некаторых краінах Эўразвязу. 

 

Дасылайце успаміны і інфармацыю пра Навозы!

Имя

Электронная почта *

Сообщение *