Гады лятуць: апошні месяц праекту
Шэсць гадоў таму я стварыў сайт каб збіраць інфармацыю пра гісторыю Навозаў. Гэта праца будзе перапынена ў гэтым месяцы.
Магу адзначыць тры перыяды праекту. - Спачатку, інфармацыя збіралася вельмі хутка, але амаль кожны тыдзень адкрываліся новыя матэрыялы. У архівах, энцыклапедыях, на форумах было шмат звестак пра Навозы, мапаў наваколля, людзей якія шукалі і публікавалі генеалагічныя звесткі. Было ўсё цікава і хаатычна!
- Потым, падключыліся нашчадкі і былыя жыхары Навозаў. Мы сабралі шмат асабістых гісторый, фотаздымкаў, сведчанняў. Было сабрана яшчэ больш архіўных дакументаў. Паставілі мэту выдаць кнігу пра гісторыю Навозаў. Сабралі і разаслалі чатыры нумары Навозаўскага Летапісу.
- Апошнім часам, усё спынілася. Верагодна першаснай прычынай была пандэмія, праз якую былі спынены ўсе вялікія мерапрыемствы. Потым, адбыліся пратэсты 2020 года і хваля грамадскай напружанасці, ад'езд некаторых удзельнікаў за мяжу. Апошні год верагодна што праз вайну і ўзмацненне рэпрэсій, зносіны паміж удзельнікамі амаль зусім спыніліся.
- Сабраць усе матэрыялы якія былі на сайце ў адзін файл, які кожны зможа сабе надрукаваць.
- Наколькі магчыма дадаць інфармацыю на старонку Навозаў у Вікіпедыю. Там ёсць надзея што яна праіснуе трошкі болей часу.
Дзякуй усім!
Васіль, рэдактар navozy.blogspot.com