Аляксандр Эйг - вядомыя землякі
Эйг, фота каледж Кіннарэт |
Хто самы вядомы чалавек які нарадзіўся ў наваколлі вёскі? Па новай метадалогіі Topi Tjukanov, самым вядомым з'яўляецца Аляксандр Эйг які нарадзіўся ў Шчадрыне ў 1894г. Кароткі артыкул на Вікіпедыі:
Аляксандр Эйг (1894, Шчадрын, Мінская губерня, цяпер у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі — 30 ліпеня 1938, Іерусалім) — палесцінскі батанік яўрэйскага паходжання, глава кафедры батанікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і заснавальнік Нацыянальнага батанічнага саду Ізраіля на гары Скопус.
Эйг Александр нарадзіўся ў мястэчку Шчадрын Мінскай губерні. У 1909 эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Вывучаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме. У 1926—1938 — загадчык аддзелам батанікі Эксперыментальнай сельскагаспадарчай станцыі (з 1929 — у складзе Яўрэйскага ўніверсітэта). У 1931 заснаваў Батанічны сад на Гары Скопус. З 1932 выкладаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
У 1931—1933 — удзельнік навуковай экспедыцыі па Сірыі, Турцыі і Іраку. Калекцыя Эйга паслужыла асновай для гербарыя біялагічнага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Вёў даследаванні ў вобласці агульнай батанікі, геабатанікі. Упершыню апублікаваў апісанне многіх відаў раслін, табліцу фітагеаграфічных абласцей (1931). Сярод яго прац — «Унёсак у пазнанне флоры Эрэц-Ісраэль» (1926), «Расліннасць Эрэц-Ісраэль» (1927), «Расліннасць пояса светлых глеб прыбярэжнай раўніны Эрэц-Ісраэль» (1939).