Вітальнае слова а. Аляксандра Каліноўскага

Фото (с) tumba.kz

Адно з самых глыбокіх пытанняў, які ёсць у сэрцы чалавека гучыць так: “Хто я?; Якое маё месца ў гэтым свеце?” Колькі існуе чалавецтва - столькі шукае яно адказ на гэтае пытанне ...

Бог стварыў чалавека на Свой Вобраз і Падабенства. Яшчэ не існавала Сусвету, не было Зямлі - Бог ужо думаў аб кожным канкрэтным чалавеку. І гэта з'яўляецца падставай годнасці чалавека. Я на гэтай зямлі не выпадковы. А калі б трэба было пайсці на крыж толькі дзеля мяне - Ісус Хрыстос пайшоў бы на крыж дзеля мяне. Настолькі велізарная годнасць чалавека ў вачах Бога.

Кожны з нас нарадзіўся ў пэўны час і ў пэўным месцы. Мы маем бацькоў, маем продкаў - і гэта наша месца ў гісторыі. Для чалавека важна ведаць свае карані - гэта дае сілу. Вельмі добра, дарагія землякі, што мы памятаем аб гэтым.

Няхай Бог дабраславіць нас і нашых блізкіх

а. Аляксандр, Навозы

Дасылайце успаміны і інфармацыю пра Навозы!

Имя

Электронная почта *

Сообщение *