На якой мове размаўлялі нашы продкі?
Асноўны масіў беларускіх гаворак |
Вяскоўцы гаварылі на беларускай мове, але на якой? Існуе шмат дыялектаў і рэгіянальных асаблівасцяў. Вёска прыкладна знаходзіцца паміж сярэднебеларускімі і паўднёва-заходнімі масівамі дыялектаў беларускай мовы. Прыклад такой гаворкі можна прачытаць у артыкуле, паслухаць, і пачытаць у запісах лексікографаў:
Праз тое што жыхары былі з былой шляхты і хадзілі на імшу ў касцёл, верагодна што ў мове існавалі Паланізмы. Пра сацыялект дробнай шляхты Беларусі ў ХІХ ст. цудоўны артыкул напісаў гісторык Макарэвіч:
- Makarevich, V. (2012). Мова шляхты Беларусі ў XIX ст. // БГЧ. Беларускі Гістарычны Часопіс, 3, 11–17.