Жыхары Малінаўкі ў 1925г.

Малінаўка і Навазы на мапе


Малінаўка, вёска побач з Навазамі ў якой у 1925 годзе жыло 245 жыхароў, 38 сямей. Па матэрыялах сельскагаспадарчага перапісу вяскоўцы валодалі: 33 коні, 12 жарабят, 50 кароў, 26 цялушак і бычкоў, 28 свіней, 50 авечак. 

Жыхары Малінаўкі былі звязаны з Навазамі, шмат якія сем'і парадзіліся з вяскоўцамі. Вядома ж мы запрашаем далучацца да справы аднаўлення і захавання гісторыі жыхароў і нашчадкаў жыхароў Малінаўкі. Сем'і Малінаўкі 1925 г.:
  • Валадковіч
  • Вінарскі
  • Драбушэўскі
  • Ісаковіч
  • Корзун
  • Кучынскі
  • Манкевіч
  • Новакоўскі
  • Свірскі
  • Трацэўскі
  • Трызна
  • Шаціла
  • Шчыгельскі
  • Яшчэмскі
Перапіс знаходзіцца ў НАРБ Ф.30 воп.2 Сп.1440 "Списки крестьянских хозяйств Паричского района 1925 г.", старонкі прыкладна 74-77. Падзяка clerkenwell за сканы справы. 

Дасылайце успаміны і інфармацыю пра Навозы!

Имя

Электронная почта *

Сообщение *