“Не прадавайце дом бацькоў”

прапанавала Іна

Верш пісьменніка Павла Саковіча (1941 − 2014):


Я заклінаю ўсіх сыноў:

Хай будуць цяжкасці любыя,

Не прадавайце дом бацькоў –

Вас не ўратуюць грошы тыя.


… Дзядоў і продкаў вашых дух

Прыжыўся назаўседы ў хаце.

Яшчэ агеньчык не патух,

Што запаліла ў печы маці.


Не прадавайце дом бацькоў,

Вы без яго не пражывеце:

Ён будзе сніцца зноў і зноў,

Пакуль вы есць на гэтым свеце.


Вы да яго яшчэ не раз

З павіннай будзеце з’яўляцца:

Пацягне, як злачынцу, вас

У здрадзе некалі прызнацца.


Ён вам пад восеньскім дажджом

Навее цеплыя ўспаміны…

Ды не адчыніць дзверы дом,

Хоць і не раз змахне цішком

З акон – вачэй сваіх слязіну.


Дасылайце успаміны і інфармацыю пра Навозы!

Имя

Электронная почта *

Сообщение *